Віктарына "Знаўцы Беларусі"

19.04.2024

Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага блізкага для яго – роднай хаты, вуліцы, дзе ён жыве, дзіцячага саду. Сям’я і дашкольная ўстанова, маючы свае асаблівыя функцыі, не могуць замяніць адзін аднаго і павінны ўзаемадзейнічаць у імя паўнавартаснага развіцця дзяцяці.

Гульня-віктарына “Знаўцы Беларусі” адбылася ў дзіцячым садку № 57, на якой дзеці разам з бацькамі абагульнілі веды пра родную краіну, спявалі песні на роднай мове, танцавалі танец “Бульба”.  

Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць бацькоў і дзяцей, ствараюць атмасферу ўзаемаразумення, агульнасці інтарэсаў, а самае галоўнае – уплываюць на развіццё духоўнасці, далучаюць сем’і выхаванцаў да культурнай спадчаны.