РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМІ

Вучымся роднай мове разам!

Вучымся роднай мове разам!!!

Кожны чацвёрты чацвер месяца заклікаем выхавацелей, дзетак і бацькоў размаўляць па-беларуску!

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.

Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаў мову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча узбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесь ці ж трэба пачынаць!

Напрыклад, пачніце з прывітання ці развітання па-беларуску. 

Да ўніверсальных вітанняў належаць: вітаю, прывітанне, здрастуйце, добрага здаровейка. Ці вітальныя выразы ў дачыненні да часу: добрай(-ае) раніцы,   дабранак, добры дзень (дзянёк), добры вечар (вечарок), добрай ночы (ночкі). 

Формы развітання: да пабачэння, да сустрэчы, да скорага, шчасліва заставацца, заставайцеся здаровыя, бывайце здаровыя, шчаслівай дарогі або лёгкай дарогі.

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней.

свернуть

Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.

Паважаныя  бацькі!

Прапануем Вам беларускія сайты, якія дапамогуць далучыць дзяцей да багацця роднай мовы, сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе.

 

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

http://kazki.unicef.by/

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

 

"Вясёлка"  - часопiс для дзяцей i iх бацькоў 

http://www.veselka.by/

 

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by/?page_id=4543

свернуть

МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ

МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ

Метад развіцця маўлення – гэта спосаб узаемадзеяння педагога і дзяцей, якое забяспечвае фарміраванне ў апошніх маўленнчых уменняў і навыкаў. У дашкольнай дыдактыцы ў цэлым і метлдыцы развіцця маўлення ў прыватнасці прынята выдзяляць тры группы метадаў: наглядныя, слоўныя і практычныя.

Наглядныя метады падзяляюцца на непасрэдныя і апасродкаваныя. Калі дзеці маюць магчымасць назіраць аб’ект непасрэдна, выкарыстоўваюцца непасрэдныя метады. Гэта метад назіранняў і яго разнавіднасці: агляды памяшканняў, экскурсіі, разглядванне прадметаў.

Калі аб’екты недаступны для непасрэднага назірання, выхавальнік знаёміць з імі дзяцей апасродкаваным шляхам, г.зн. выкарыстоўваючы выяўленчую нагляднасць (карціны, фотаздымкі, кінафільмы, цацкі). У старшых групах выкарыстоўваецца такі наглядны метад, як дэманстацыя мадэляў.

Разглядванне карцін са знаёмым зместам, цацак як умоўных вобразаў знаёмых прадметаў і істот, расказванне пра іх прымяняецца і з мэтай паўторнага азнаямлення з аб’ектам, замацавання атрыманных падчас назіранняў ведаў, фарміравання звязнага маўлення. Зразумела, што ва ўсіх гэтых працэсах абавязкова прысутнічае слова выхавальніка, які накіроўвае ўспрыманне дзяцей, тлумачыць і называе тое, што паказваецца.

Да слоўных метадаў, якія выкарстоўваюцца ў дзіцячым садзе, адносяцца чытанне і прераказ мастацкіх твораў, завучванне на памяць, аповед, абагульняючая гутарка. Але ва ўсіх слоўных метадах, як правіла, выкарыстоўваюцца і наглядныя прыёмы: паказ цацак, малюнкаў, прадметаў, ілюстрацый. У старэйшым даашкольным узросце дапускаецца пераказ без апоры на нагляднасць.

Практычныя метады накіраваны на выкарыстанне маўленчых уменняў і навыкаў і іх удасканаленне. Часцей за ўсё практычныя метады носяць гульнявы характар. Гэта дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі, інсцэніроўкі, пластычныя эцюды, рухавыя гульні са слоўнымі прыгаворамі. Да практычных метадаў адносяцца таксама розныя віды дзіцячай дзейнасці – канструляяванне, маляванне, праца, мадэляванне і падобныя, кожны з якіх суправаджаецца размовай выхавльніка і дзяцей.

Як бачна, дзелянне метадаў развіцця маўлення на групы з’яўляецца вельмі ўмоўным, паколькі паміж імі няма выразнай мяжы.

А.Г.Арушанава вылучае таксама праблемныя метады развіцця маўлення. Да іх адносяцца творчыя заняткі, словаўтваральныя сітуацыі, праблемныя пытанні.

У залежнасці ад характару маўленчай дзейнасці дзяцей ўмоўна выдзяляюцца рэпрадуктыўныя і прадуктыўныя метады развіцця маўлення.

Рэпрадуктыўныя метады заснаваны на ўзнаўленні маўленчага матэрыялу, на перайманні гатовых узораў. Гэта, напрыклад, пераказ блізка да тэксту, завучванне на памяць, гульні-драматызацыі па змесце літаратурных твораў.

Прадуктыўныя метады накіраваны на навучанне дзяцей пабудове ўласных звязных выказванняў, развіццё маўленчай творчасці. Да гэтых метадаў адносіцца абагульняючая гутарка, расказванне, творчы пераказ, мадэляванне, творчыя заданні.

Паколькі элементы творчасці ёсць у рэпрадуктыўных метадах, а элементы ўзнаўлення ўзору – у прадуктыўных, дакладнай мяжы паміж гэтымі метадамі таксама не існуе.

Кожны метад уяўляе сабой сістэму метадычных прыёмаў, якія аб’ядноўваюцца агульнасцю задачы развіцця маўлення і падыходу да яе вырашэння. Метадычныя прыёмы – гэта элементы метадаў, іх складаныя часткі. Прыёмы развіцця маўлення таксама падзяляюцца на тры асноўныя групы: слоўныя, наглядныя і гульнявыя.

Існуе вялікая колькасць слоўных прыёмаў. Найбольш распаўсюджаныя з іх ніжэйнаступныя.

Маўленчы ўзор – правільная, загадзя прадуманая маўленчая дзейнасць выхавальніка, прызначаная для пераймання дзецьмі. Гэта можа быць узор вымаўлення гука, слова, пабудовы граматычнай формы, аповеду. Узор павінен быць даступным дзецям па форме і змесце. Каб дамагчыся асэнсаванага паўтарэння дзецьмі ўзору маўленння выхавальніка, карысна суправаджаць яго іншымі прыёмамі: тлумачэннямі, указаннямі.

Паўторнае прагаворванне – наўмыснае (але не прымусовае) шматразавае паўтарэнне аднаго і таго ж гука, слова, сказа з мэтай яго запамінання. Паўтарэнне можа ажыццяўляцца за педагогам, іншымі дзецьмі, можа быць сумесным (выхавальніка і дзіцяці або двух дзяцей) ці харавым.

Слоўныя практыкаванні – шматразавае выкарыстанне дзецьмі пэўных маўленчых уменняў і навыкаў. Ад паўторнага прагаворвання адрозніваюцца большай частатой, варыянтнасцю, большай доляй самастойных намаганняў дзяцей.

Тлумачэнне – раскрыццё сутнасці якой-небудзь з’явы або спосаба дзеяння. Выкарыстоўваецца ў працэсе назіранняў і абследавання прадметаў, пры раскрыцці значэння слова і вырашэнні тншых задач.

Указанні – тлумачэнне, паведамленне дзецям спосабу дзеяння для дасягнення пэўнага выніку. Указанні могуць быць навучальныя, арганізацыйныя, дысцыплінавальныя.

Ацэнка дзіцячага маўлення – разгорнутае матыванае меркаванне пра маўленчае выказванне дзіцяці. Ацэнка павінна не проста канстатаваць характар маўлення дзіцяці, але і навучаць, удасканальваць яго маўленне. Улічваючы эмацыянальны ўплыў ацэнкі на дзяцей, яна павінна быць у асноўным станоўчай. Маўленчыя памылкі тактоўна выпраўляюцца з дапамогай іншых метадычных прыёмаў (узору, тлумачэння).

Пытанне – слоўны зварот, які патрабуе адказу. Пытанні падзяляюцца на асноўныя і дапаможныя. Асноўныя у сваю чаргу могуць быць канстатавальнымі (хто? што? які? дзе? куды? і да т.п.) і пошуковымі (чаму? навошта? чым падобныя?) Дапаможныя пытанні бываюць навадныя і пытанні-падказкі. Пытанні выкарыстоўваюцца ў размовах дыдактычных гульнях, пры навучанні розным відам расказвання, г.зн. ва ўсіх метадах развіцця маўлення.

Наглядныя прыёмы – паказ рознага ілюстратыўнага матэрыялу (малюнкаў, рухаў у гульні-драматызацыі і да т.п.), становішча органаў артыкуляцыі пры навучанні гукавымаўленню і інш. Спалучаюцца са слоўнымі прыёмамі, напрыклад паказ аб’екта і называнне новага слова.

Гульнявыя прыёмы могуць быць як слоўнымі (выкарыстанне жарту пры тлумачэнні задання, небыліцы), так і нагляднымі (выкарыстанне гульнявых персанажаў тыпу “беларускамоўнай” лялькі, фантаў, гульнявых рухаў). Такія прыёмы павышаюць цікавасць дзяцей да заняткаў, садзейнічаюць актывізацыі іх маўлення.

Усе вышэйпералічаныя прыёмы развіцця маўлення з’яўляюцца прамымі. Існуюць і ўскосныя прыёмы: напамінанне, рэпліка, заўвага, падсказка, парада.

Розныя прыёмы выкарыстоўваюцца ў залежнасці ад задачы развіцця маўлення, зместу заняткаў, узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей.

свернуть

Знакомство дошкольников с символикой Республики Беларусь

Знакомство дошкольников с символикой

Республики Беларусь

 

     Государственная символика является частью истории и культуры страны. Любовь к своей Родине, понимание неповторимости и богатства культурных традиций играет огромную роль в становлении личности ребенка, к которой мы должны относиться очень бережно. Невозможно воспитать у детей чувства собственного достоинства и уверенности в себе без уважения к истории своего отечества. Маленький ребенок, дошкольник еще не разбирается в политических или социально-экономических противоречиях и спорах для него важно любить свою семью, свой родной город, дружить со сверстниками, гордиться своей Родиной, в том числе и ее государственными символами.

Ознакомление с важнейшими государственными символами традиционно входит в содержание патриотического воспитания дошкольников. Но в полной мере понять, осмыслить, запомнить некоторые исторические сведения, значение цветов и образов, их взаимное расположение и функции – дело непростое для дошкольника, поскольку образно-символическое мышление у них развито еще недостаточно, запас представлений об историческом прошлом Родины невелик, кругозор не так обширен. Подбирая методы и приемы патриотического воспитания нужно учитывать все особенности детей дошкольного возраста: эмоциональное восприятие окружающего, образность и конкретность мышления, обостренность чувств, недостаточное сформированное историческое сознание.

Решая задачи нравственно-патриотического воспитания, каждый педагог должен строить свою работу в соответствии с условиями и особенностями детей группы, учитывая следующие принципы:

  1. «позитивный центризм» (отбор знаний, наиболее актуальных для ребёнка данного возраста);
  2. непрерывность и преемственность педагогического процесса;
  3. дифференцированный подход к каждому ребёнку, максимальный учёт его психологических особенностей, возможностей и интересов;
  4. рациональное сочетание разных видов деятельности; адекватный возрасту баланс интеллектуальных, эмоциональных и двигательных нагрузок;
  5. развивающий характер обучения, основанный на детской активности.

Начиная со средней группы, детей знакомят с символами государства (гербом, флагом, гимном). Со старшей группы с символами Беларуси (сосна, зубр, аист, цветок льна, клевера, василек).

Реализовать эту задачу можно посредством проведения бесед, рассматриванием иллюстраций, игр-бесед, которые можно проводить дифференцированно в утренние и вечерние часы; дидактических игр, которые лучше проводить в индивидуальной форме; игр – путешествий, экскурсий, а также различных досуговых мероприятий и чтения художественной литературы.

Формируя представления детей о государственных символах Беларуси – флаге, гербе, гимне, надо подвести детей к пониманию того, что символы не просто обозначают, а описывают, раскрывают явления. Во всех элементах (герб, флаг, гимн) заложен глубочайший смысл: они отражают историю происхождения государства, его структуру, цели, принципы, национальные традиции, особенности хозяйства и природы.

Так, например содержание беседы о символах Беларуси может быть таким:

- У каждой страны есть свои государственные символы. Это флаг, герб, гимн. К ним надо относиться с уважением (показать иллюстрации с гербом и гимном).

Государственный Герб Республики Беларусь

   Государственный герб Республики Беларусь представляет собой размещенный в серебряном поле золотой контур Государственной границы Республики Беларусь, наложенный на золотые лучи восходящего над земным шаром солнца. Вверху поля находится пятиконечная красная звезда. Герб обрамлен венком из золотых колосьев, переплетенных справа цветками клевера, слева – цветками льна. Венок трижды перевит с каждой стороны красно-зеленой лентой, в средней части которой в основании Государственного герба Республики Беларусь в две строки начертаны золотом слова «Рэспубліка Беларусь».

  Государственный герб Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь. Каждая деталь имеет важное значение и дает зримые, наглядные, и в то же время важные сведения о нашей стране и нашем народе.

Первое, на что обратит внимание каждый, — это золотой контур территории Республики Беларусь, как она запечатлена на географической карте.

Золотой контур — в золотых лучах восходящего солнца. Контур страны находится в середине герба, образованного венком из колосьев, переплетенных с одной стороны розовыми цветками льна.

Венок, образований из пучка жита, с древних   времен имел   священный смысл для всех славянских народов. Славяне верили, что пучок или сноп хлебных колосьев — лучший способ обращения к божественным силам с просьбой о даровании нового урожая и процветания. До сегодняшнего дня многие жители наших деревень ставят в доме сноп или пучок колосьев нового урожая, как залог трудовой удачи в будущем. В прежнее время «дожиночный сноп» почитался чудодейственным и священным, он украшал главный угол хаты — отпугивал злые силы.

Клевер — это символ связи с созидательным миром животных: лошадью, коровой, овцой, для которых он — лучший корм. Древние люди справедливо считали, что человек — часть всего мира живых существ, способный сохранить себе жизнь и обеспечить процветание только при условии сохранения и процветания остального животного мира.

Лен — это хлопок Севера, прекрасный материал для одежды. Лен — символ преобразующей мощи труда, знак добра и достатка.

Ниже контура границ Республики Беларусь помещен земной шар с восходящим над ним солнцем и золотыми лучами.

Земной шар — это знак того, что Республика Беларусь воспринимает все народы земли как равноправных друзей и партнеров. Единение Земли и Солнца — главный знак жизни.

Пятиконечная звезда — символ человека и человечества, знак мужества и высоких помыслов.

Герб обвит красно-зеленой лентой, на которой внизу сделана надпись золотого цвета — «Рэспублiка Беларусь».

  Таким образом, герб нашей страны раскрывает себя как яркая и запоминающаяся книга о белорусском народе. В гербе запечатлены основные национальные и духовные ценности белорусов: гражданское единство, труд, миролюбие.

   Герб Республики Беларусь символизирует державную волю народа, он используется всеми государственными органами страны, а также украшает правительственные учреждения, кроме того, все важнейшие документы и печати содержат изображения Государственного герба.

Государственный Флаг Республики Беларусь

  Государственный флаг Республики Беларусь представляет собой прямоугольное полотнище, состоящее из двух горизонтальных цветных полос: верхней – красного цвета и нижней – зеленого цвета. Отношение ширины полос красного и зеленого цвета – 2:1. Отношение ширины Государственного флага Республики Беларусь к его длине – 1:2. У древка вертикально расположен белорусский национальный орнамент красного цвета на белом поле, составляющем 1/9 длины Государственного флага Республики Беларусь. Государственный флаг Республики Беларусь крепится на древке (флагштоке), которое окрашивается в золотистый (охра) цвет. Отношение ширины Государственного флага Республики Беларусь к длине древка – 1:3.

  Цвета Государственного флага – красная, зеленая и украшенная орнаментом белая полоса – имеют исторические и национальные корни.

Красный цвет на нашем флаге – это цвет знамен дивизий Красной Армии и белорусских партизанских бригад, освобождавших нашу землю от фашистских оккупантов.

Зеленый цвет – это символ Природы, веры в ее неисчерпаемую силу, цвет растительности, которая является основой всего живого. Вместе с тем это символ молодости и энергии, надежды, весны и возрождения. Для белорусского народа, из глубин веков сохранившего традиционную любовь к природе, зеленый цвет, цвет щедрости, доброты, созидания и трудолюбия, является естественным и органичным.

Белый цвет – воплощение безгрешности и духовной чистоты, надежды на благополучное развитие судьбы. Это цвет примирения, веры и святости, цвет мудрости и знаний.

   В орнаменте флага использованы символы земледелия – ромбы. Центральное место на узоре флага занимает вытянутый по вертикали ромб, от которого сверху и снизу отходят загнутые линии, напоминающие рога. На протяжении тысячелетий он воплощал материнское, женское начало и связанную с ним идею плодородия земли, ее созидательную силу, а также магическую силу труда. Этот узор широко использовали наши предки.

В центре главного ромба – две крестообразно пересеченные линии с четырьмя точками между ними. У древних земледельцев ромб с такой фигурой символизировал засеянное поле. Его также трактуют как «ключ к счастью», магическое пожелание благоприятного развития событий.

Попарно соединенные ромбы вверху и внизу орнамента символизируют идею продолжения жизни, возобновляющихся хлебов. Между ними и центральной фигурой проходят линии из четырех прямоугольников с черточками, отходящими от всех сторон. Весь узор пронизывает идея добра, надежды на лучшее, пожелание плодородия и грядущего расцвета.

Таким образом, три полосы Государственного флага – горизонтальные красная и зеленая, вертикальная белая с красным орнаментом – несут пожелание добра, успеха и процветания всем гражданам Беларуси и всем народам Земли.

   Флаг поднят над зданием, в котором работает президент Республики Беларусь. Флаг Республики Беларусь имеют все исполнительные власти районов, областей, учебные заведения, предприятия, воинские части. Ни один праздник не обходится без государственных флагов.

ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ГИМН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

   Государственный гимн Республики Беларусь представляет собой музыкально-поэтическое произведение, исполняемое в случаях, предусмотренных Законом Республики Беларусь от 5 июля 2004 г. № 301-З "О государственных символах Республики Беларусь" и иными законодательными актами Республики Беларусь.

Государственный гимн Республики Беларусь исполняется:

-при вступлении Президента Республики Беларусь в должность – после принесения им Присяги;

-при открытии и закрытии сессий Палаты представителей и Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь;

-во время официальной церемонии поднятия Государственного флага Республики Беларусь и иных официальных государственных церемоний;

-во время проведения церемоний встреч глав иностранных государств, парламентов и правительств иностранных государств, посещающих Республику Беларусь с официальными визитами;

-при официальных церемониях возложения венков главами иностранных государств, парламентов и правительств;

-при проведении воинских ритуалов – в соответствии с общевоинскими уставами Вооруженных Сил Республики Беларусь;

-при официальных церемониях во время спортивных соревнований на территории Республики Беларусь и за ее пределами – в соответствии с правилами организации этих соревнований.

В конце занятия по знакомству детей с символикой Беларуси или в нерегламентированной деятельности можно провести с детьми: аппликацию, лепку, рисование или раскрашивание, флагов, гербов. Также можно провести в индивидуальной форме дидактические игры такие как:

  1. «Чего не стало?»
  2. «Третий лишний»
  3. «Карта Беларуси»
  4. «Мое имя»
  5. «Узнай по описанию» и другие.

В нерегламентированной деятельности можно организовать сюжетно-ролевые игры “Мы по улице идем”, “Принимаем гостей”, “Магазин сувениров”, др.

Следует прочитать детям следующие художественные произведения:

В средней группе: С.Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”; Э.Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”; А.Байдак. “Беларусачка”; Д.Бічэль-Загнетава. “Радзіма”; А.Русак “Мой край”; і інш.

В старшей группе: Д.Бічэль-Загнетава. “Белая Русь”, Радзіма”, “Наша Радзіма”; А.Вольскі. “Радзіма”, “Беларусь – мая Радзіма”; В.Вітка “Бусел”; Н.Гілевіч “Я – беларус” і інш.

В старшей группе необходимо организовать проведение занятий по теме «Наш флаг. Наш герб. Наш гимн» и праздников в канун Дня Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь.

 

свернуть

БЕЛАРУСКIЯ СВЯТЫ I АБРАДЫ У ДЗIЦЯЧЫМ САДКУ.

Кожны высокаадукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа. Таму трэба ўсвядоміць, што чым болей нацыянальнага ў выхаванні, тым мацней, духоўна багацей нацыя.   Народныя святы і абрады садзейнічаюць далучэнню да розных відаў мастацтва, творчай дзейнасці і працоўных працэсаў. Патрэбна памятаць, што ў нашы дні няма натуральнага пераймання фальклору ад старэйшых. Таму ў той фальклор, які быў спрадвеку дарослым, дзяцей уводзяць штучна. Абавязкова трэба ўлічваць узроставыя асаблівасці дашкольнікаў, і не трэба вельмі падрабязна знаёміць іх з усімі святамі гадавога кола, толькі з тымі, якія будуць зразумелымі (гэта датычыцца і абрадавых дзеянняў, гульняў, танцаў, песняў, якія выконваюцца на тым ці іншым свяце).

Дзяцей трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі, якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сённяшнім эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне павінна ўлічвацца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а не штучна ўвайсці ў іх жыццё.

Стрэчанне ці грамніцы- гуканне вясны.

Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.

Масленка.

Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.

Гуканне вясны.

Гэтае свята характэрна для Усходняй Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

Саракі.

Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

Камаедзіца.

Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара. На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Юр'я.

Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх: « Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня».

Пахаванне стралы.

У аснове гэтага свята ляжыць ахоўная магія ад маланкі. Цягнецца ад Вялікадня да Ушесця. На гэтае свята водзяць песні, карагоды, якія абараняюць ад маланкі.

Зялёныя святкі.

Свята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.

Купалле.

Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.

Жніво.

Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

Пакровы.

Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды.

Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Зімовыя святкі.

Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд(7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова - свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаўдзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці:

перадкалядная посная, багатая шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.

Народныя святы і абрады спрыяюць:

– развіццю патрыятычных і нацыянальных пачуццяў;

- развіццю ўзаемаадносін дзяцей. Народныя святы і абрады з’яўляюцца тым сродкам, з дапамогай якога дзеці вучацца весці сябе цывілізавана і культурна;

- эрудыцый дзяцей. У працессе падрыхтоукі і правядзення свята значна пашыраецца слоунікавы запас дзяцей;

- таксама пашыраюцца веды аб народных традыцыях.

свернуть